
Республиканский творческий конкурс юных чтецов «Живая классика»
22 красавіка ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы прайшоў першы этап рэспубліканскага творчага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі павінны былі творча прадставіць верш гераічна-патрыятычнай скіраванасці. У адборачным этапе прынялі ўдзел 16 кадэтаў 8-10 класаў. Сярод іх журы адабрала 5 чалавек, якія змагаліся за права прадстаўляць вучылішча на абласным этапе.
Пры вызначэнні пераможцаў ацэньваўся ўзровень выканальніцкага майстэрства, выбар тэксту твора, пачуццё жанравых асаблівасцяў, творчы патэнцыял. Згодна з усімі крытэрыямі, улічваючы ўзроставую катэгорыю, журы вызначыла пераможцаў.
Узроставая катэгорыя 9-10 класы:
- дыплом 1 ступені – Каласкова Віялета, узвод 9 “Б” класа.
- дыплом 2 ступені – Бяйшан Дар’я, узвод 9 “Б” класа.
Узроставая катэгорыя 7-8 класы:
- дыплом 1 ступені – Аўчыннікава Ясенія, узвод 8 “Б” класа.
- дыплом 2 ступені – Жаркоў Канстанцін, узвод 8 “В” класа.
- дыплом 3 ступені – Дзятлаў Мікіта, узвод 8 “В” класа.
У выніку, атрымаўшы дыпломы 1-й ступені, абараняць гонар Віцебскага кадэцкага вучылішча на абласным этапе конкурсу будуць Каласкова Віялета і Аўчыннікава Ясенія.
Дзякуем усім кадэтам за ўдзел і жадаем дзяўчатам поспехаў на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”!
Вам также может понравиться

Сезонная опасность – тонкий лед
12.12.2022
«День открытых дверей» УВД Витебского облисполкома
19.10.2022