Военно-патриотическое воспитание,  Научно-исследовательская деятельность

Воінская слава Лёзненшчыны

Існуе мноства сусветна вядомых людзей, якія нарадзіліся ў розных раёнах Беларусі, праславіліся і дабіліся вялікіх поспехаў за мяжой, але людзі не ведаюць аб іх беларускім паходжанні. Гэтак жа, як і не здагадваюцца, што жывуць у раёне, які быў родным для гэтых вялікіх людзей. Бо гэта так важна ведаць сваіх землякоў, якія ўславілі твой родны раён, стваралі будучыню тваёй Радзімы. І я хачу распавесці вам некалькіх выдатных асоб, якія з’яўляліся ўраджэнцамі Лёзненскага раёна

Першы лётчык Расіі – наш выдатны зямляк.
Пачнем з Георгія Віктаравіча Піятроўскага, аднаго з першых лётчыкаў Расійскай імперыі. Нарадзіўся ён 8 студзеня 1881 г. ў радавым маёнтку Міхайлава, што каля в. Міхайлава цяперашняга Лёзненскага раёна. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, а затым у нямецкай гімназіі св. Ганны ў Пецярбургу. Некалькі гадоў вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Дзіцячыя і юнацкія гады Рыгор правёў у Міхайлава і ў Новарасійску. Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, вучыўся ў навучальных установах Пецербурга, Варшавы.
Ужо ў сталым узросце Г. Піятроўскі зацікавіўся новай галіной ваеннага мастацтва – авіяцыяй. Для навучання паехаў у Францыю, дзе скончыў лётную школу. Але не адразу далася Г. Піятроўскаму складаная навука летаць. Падчас аднаго з навучальных палётаў лётчык вырашыў зрабіць віраж, але адсутнасць трывалых навыкаў і неабходнага досведу прывяла да катастрофы. Самалёт упаў, а Г. Піятроўскі толькі цудам астаўся жыць полькі пашкоўдзішы нагу. Няўдача і і няўменне знайсці прычыну праблемы настолькі расчаравалі лётчыка, што ён вырашыў кінуць навучанне і пакінуць авіяцыйную школу. Толькі ў Рэймсе, дзе Г. Піятроўскі аказаўся на авіяцыйным тыдні і ўбачыў, як добра лятаюць іншыя лётчыкі, ён вырашыў вяруцца назад. Працягваў вучобу ён у горадзе Этамп. У навучанні дапамаглі інжынерныя веды афіцэра і тэхнічныя навыкі, якія ён меў з маленства. Асвоіўшы самалёты маркі “Блэр”, 25 ліпеня 1909 г. Піятроўскі ажыццявіў пералёт з Францыі ў Англію праз прыліў Ла-Манш. На той час гэта быў звышхрабры ўчынак. Пералёт прынёс лётчыку еўрапейскую славу. Але сапраўдная слава чакала яго па вяртанні ў Расію 29 жніўня 1909 г. Піятроўскі вытрымаў экзамен на званне пілота-авіятара і атрымаў дыплом лётчыка.
Вярнуўшыся ў Расію, Г. Піятроўскі на працягу некалькіх гадоў служыў на Балтыйс флоце, дзе працаваў інструктарам ў авіяцыйнай школе, праводзіў першыя выпрабаванні самалёта з лы.
У 11 верасня 1910 г. Г. Піятроўскі здзейсніў гераічны на тыя часы пералёт над морам з Пецярбурга ў Кранштадт. Гэты палёт доўжыўся толькі 33 хвіліны, але прынёс яму сусветную славу. На такую далечыню, у дадатак праз мора летаць не адчайваўся дагэтуль ніхто. У Кранштадце планавалася паставіць помнік выдатнаму лётчыку.
Пазней, у час аднаго з палётаў, лётчык атрымаў траўму і вымушаны быў адмовіцца ад далейшых палётаў. У час Першай сусветнай вайны Г. Піятроўскі служыў ад’ютантам адмірала на Балтыцы.
Пасля рэвалюцыі 1917 г. Г. Піятроўскі, які лічыў сябе па-паходжанін палякам пераехаў у Польшчу. Працаваў рэфэрэнтам у Генеральным марскім штабе як спецыяліст па авіацыі. Адтуль быў накіраваны ў міністэрства прамысловасці і гандлю ў якасці эксперта па пытаннях патэнтаў на вынаходніцтвы ў галіне авіацыі. Вынікам гэтай працы сталі шматлікія артыкулы ў прэсе і публічныя лекцыі па пытаннях асваення паветра. У лютым 1921 г. яму было прысвоена званне палкоўніка, а ў чэрвені ён пайшоў у запас і быў залічаны ў групу афіцэраў резерву. Памёр Г.В. Піятроўскі 1 красавіка 1935 года ў г. Отвоцк каля Варшавы.
Не выклікае сумненняў той факт, што Г.В. Піятроўскі з’яўляецца значнай, але малавядомай у сваім раёне асобай. Таму прапануем ўсталяваць вялікі шчыт з фатаграфіяй Піятроўскага і яго самалёта, які пралятае над морам на дарозе Віцебск – Масква, на павароце да ўрочышча Міхайлава, ці каля в. Веляшкавічы. Падобныя знакі пад агульным лозункам “Воінская слава Лёзненшчыны” варта ўсталяваць на ўездзе ў Лёзна. Матэрыялы аб славутым земляку ўключыць у экскурс па гісторыка-краязнаўчаму музею і школьным музеям раёна.

В. Бачынскі, віцэ-сяржант
Віцебскага кадэцкага вучылішча

20.11.2015