Неделя белорусского языка
З 19 па 23 верасня ў кадэцкім вучылішчы праходзіў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Кадэты ўдзельнічалі у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, складалі слоўнік беларускай мовы ў малюнках, рыхтавалі святочныя паштоўкі да Дня маці з віншаваннямі на беларускай мове. 23 верасня, калі стартавала рэспубліканская акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”, першы урок у кожным узводзе пачаўся з калектыўнай дэкламацыі вершаў паэта. Сярод вучняў прайшоў конкурс “Як сказаць на роднай мове?”. Кадэты наведалі народны музей “Гісторыя Заронаўскага краю”, цікавая экспазіцыя якога распавядае пра гістарычныя падзеі на тэрыторыі Віцебскага раёна, пра абрады і звычаі беларусаў. Сваё веданне жыцця і творчасці Янкі Купалы можна было праверыць у літаратурнай віктарыне “Янка Купала вядомы і невядомы”. А сталовая навучальнай установы на гэтым тыдні парадавала кадэтаў стравамі беларускай кухні.