Внеклассная работа

Жыццё пражыць – не поле перайсці…

9 снежня адзначыў свой 97-ы дзень народзінаў наш зямляк Генадзь Ільіч Коршунаў. На госці да яго завіталі кадэты Віцебскага кадэцкага вучылішча. Яны павіншавалі старажыла са святам, пажадалі шчасця, долі і жыць надалей у добрым здароўі.

Генадзь Ільіч пражыў доўгае жыццё, але і зараз захаваў ясны розум і добрую памяць. Ён распавёў нам пра падзеі свайго жыцця, якое было сведкам ўсіх важнейшых падзей гісторыі нашай краіны: калектывізацыі, будаўніцтва сацыялізму ў БССР, Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага аднаўлення, развіцця гаспадаркі і жыцця ў незалежнай Беларусі.

Нарадзіўся Генадзь Ільіч у 1926 г. у вёсцы Цяцёркі, якая ўваходзіла на той час у склад Бараўлянскага сельсавета. Вучыўся 7 год у Вярхоўі. У дзяцінстве моцна пашкодзіў нагу і амаль цэлы год праляжаў без руху. Калі паправіўся – працаваў у калгасе ўтвораным у вёсцы – спачатку “Асінаўка, потым “Бальшавіцкі шлях”.

Добра памятае Генадзь Ільіч часы вайны. Асабліва першае вызваленне, калі ў лютым 1942 г. воіны 249 стралковай дывізіі вызвалілі Цяцёркі і амаль дайшлі да Віцебска. Праўда, пад ціскам нямецкіх войскаў, прыйшлося чырвонаармейцам адступіць. А калі вярнуліся немцы, то забралі ў камендатуру за сувязть з партызанамі бацьку – Іллю Фёдаравіча. Адтуль ён не вярнуўся і не ведаюць родныя, дзе нават той пахаваны.

Памятае Гядадзі Ільіч, як ён і жыхары вёскі цудам засталіся жывы. У час карнай экспедыцыі летам 1942 г. нацысты і іх памагатыя спалілі вёску, як і ўсе населеныя пункты ўверх па цячэнні Дзвіны – Курына, Вярхоўе, Астраўскія. Насельніцтва забралі і павялі ў Лужасна. Прыгналі да тока. Далі лапаты, павялі капаць ямы для магілы. Але адна жыхарка Цяцёрак, якая ведала нямецкую мову пайшла да немцаў і пасля размовы жыхароў вёскі адпусцілі. А іншых растралялі. Цяпер у Лужасна, непадалёк ад месца масавай расправы нацыстаў стаіць помнік, які нагадвае пра трагедыю.

Адразу пасля вызвалення краю Г.І. Коршунаў зноў пачаў працаваць. У 1945 г. стаў трактарыстам. Але вайна не адпускала і зноў Гянадзь Ільіч амаль не загінуў. У 1950-м годзе яго перавялі ў Альгова, у калгас “Чырвоная армія” і ў першы дзень працы на трактары ён падарваўся на супрацьтанкавай міне. Напарнік загінуў, а Генадзь Ілліч праляжаў год у шпіталі. Ак адчуняў, – зноў працаваў на трактары ў МТС, потым у калгасе “Прызыў”, потым плодагадавальным пітомніку.

Зараз Г.І. Коршунаў за заслужаным адпачынку. За жыццё выгадаваў 4 дзяцей, 10 унукаў, 7 правнукаў. З Гянадзем Ільічом заўжды цікава паразмаўляць – паслухаць пра мінулае, асабліва зараз, каб параўнаць як цяжка было раней і як стала ў нашай краіне. Галоўны наказ старажыла – жыць ў  згодзе, каб ніколі не было вайны!