Военно-патриотическое воспитание,  Научно-исследовательская деятельность

Ваенны і дыпламат Цярэнцій Штыкаў

Кожны раён кожнай вобласці мае сваіх вялікіх, але малавядомых землякоў. Мяне, як кадэта, які вучыцца ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы, найбольш цікавяць лёсы нашых землякоў, якія дасягнулі значных поспехаў у ваеннай справе. Важна ведаць людзей, якія праслаўлялі сваю краіну, а тым больш, калі яны выхадцы твайго раёна.

Імёны выдатных беларусаў-военачалькаў з большага вядомы. Іван Якубоўскі стаў Маршалам Савецкага Саюза і двойчы Героям Савецкага Саюза (Горацкi раён Магiлёўскай вобласцi). Двойчымі Героямі Савецкага Саюза былі Сцяпан Шутаў (в. Дварэц Бабруйскага раёна) і Iосiф Гусакоўскі (Крычаўскi раён), Сяргей Грыцавец (Баранавiцкi раён), касманаўты Уладзiмiр Кавалёнак (Крупскi раён) i Пётр Клiмук (Брэсцкi раён). А хто ж праславiў Віцебшчыну?
І такіх нямала. Гарадоцкі раён не стаў выключэннем. І таму я хачу прапанаваць вашай увазе біяграфію аднаго выдатнага, але малавядомага военначальника, генерала-палкоўніка, надзвычайнага і паўнамоцнага пасла СССР у КНДР Цярэнція Фаміча Штыкава (3.03. 1907, хут. Любкі Гарадоцкага раёна – 25.10. 1964). Чым жа адметны наш зямляк? Па-першае, званне, да якога ён заслужыўся, генерал-палкоўнік, трэяце па значнасці воінскае званне ў СССР. На цяперашні момант, гэта самае высокае званне ў Рэспцубліцы Беларусь. Беларусаў з такім высокім восінскім званнем не шмат. Па-другое, званне і пасада Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла з’яўляецца самым высокім у дыпламатычнай кар’еры (за выключэннем Міністра замежных спраў). Па-трэцяе, сваёй дзейнасцю Ц. Штыкаў вырашаў лёсы мільёнаў людзей, уплываў на прыняцце рашэнняў, якія мянялі свет.
Цярэнці Фаміч Штыкаў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў хутары Любкі, Гарадоцкага павета, Віцебскай губерні. Цяпер гэта тэрыторыя Мяжанскага с/савета. Скончыў прафесійна-тэхнічную школу. Да вайны Ц.Ф. Штыкаў працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце. Займаў пасаду другога сакратара Ленінградскага абкама ВКП(б) (1938 – 1942).
У гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся членам Ваеннага савета Ленінградскага, Волхаўскага, Карэльскага франтоў, а быў пераведзены на Далёкі Усход. Пасля вайны камандаваў войскамі Прыморскай ваеннай акругі.
Двойчы Ц.Ф. Штыкаў займаў найвышэйшыя дыпламатычныя пасады – Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла СССР у Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспубліцы (КНДР) і Венгерскай народнай рэспубліцы (ВНР).
У КНДР ён стаў першым паслом (з 16.10. 1948 г.). На час яго прадстаўніцтва СССР у Карэі прыходзіцца пачатак Карэйскай вайны. Гэты канфлікт унёс жыцці 8–9 млн. чалавек. Трэба сказаць, што Ц. Штыкаў займаў неадназначную пазіцыю адносна пачатку вайны, за што атрымаў вымову самога І. Сталіна. У шыфроўцы ад 30 кастрычніка 1949 г. пісалася: “Вам было запрещено без разрешения центра рекомендовать правительству Северной Кореи проводить активные действия против южных корейцев. Эти указания вами не выполняются. Указываем вам на неправильность ваших действий». Вайна пачалася 25 чэрвеня 1950 г. і прыняцце канчатковага рашэння аб пачатку вайны залежала ад Мао Цзэдуна і І. Сталіна.
Ад пасады пасла Ц. Штыкаў быў вызвалены 14.12. 1950 г. за “пралікі у працы, якія праявіліся ў перыяд контрнаступлення амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх войскаў у паўночных раёнах Карэі”. Служыў на Далёкім Усходзе. Аднак давер да дыпламаты быў вернуты і з 31.05. 1959 па 6.07. 1960 г. ён з’яўляўся Надзвычайным і паўнамоцным паслом у Венгерскай народнай рэспубліцы.
Імём Ц.Ф. Штыкава названы пасёлак у Прыморскім краі, у 1967 – 1991 гг. называлася вуліца ў Вялікім Ноўгарадзе.
Аднак, на радзіме пра выдатнага дзеяча амаль забыліся. Таму, хачу прапанаваць усталяваць на Радзіме выдатнага дзеяча вялікі інфармацыйны шчыт з яго выявай. Атрыманыя намі матэрыялы і вынікі перадаць у краязнаўчы музей і правесці асветніцкую працу у школах Гарадокскага раёна.

В. Бачынскі, віцэ-сяржант 11Г

25.09.2015